У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Церэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.
Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.
Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.
Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. Усе яны адмовіліся даваць паказанні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга следства ў КДБ.
27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме. Прычына невядомая.
«Зразумеў, што затрымаюць і выкінуўся з цягніка». Дзесяцярых беларусаў судзяць за «здраду дзяржаве» — падрабязнасці справы «Рабочага руху»





