Фота ілюстрацыйнае 

Фота ілюстрацыйнае 

Жонкі дзевяці жыхароў Валгаграда, мабілізаваных на вайну ва Украіне, падалі калектыўны зварот ў Галоўную вайсковую пракуратуру і Галоўнае вайсковае следчае ўпраўленне.

Яны сцвярджаюць, што іх мужоў пасля адмовы ўдзельнічаць у баявых дзеяннях незаконна ўтрымліваюць у так званай «турме для адмоўшчыкаў», якая ўяўляе сабой падвальнае памяшканне, якое не ацяпляецца, у населеным пункце Амвросіеўка.

Паводле іх слоў, ім не аказваецца медыцынская дапамога, выдаюць адзін індывідуальны рацыён харчавання ў суткі на ўсіх, пагражаюць фізічнай расправай.

Жанчыны патрабуюць «арганізаваць правядзенне праверкі па факце незаконнага пазбаўлення волі і відавочнага перавышэння службовых паўнамоцтваў службовымі асобамі».

Каментароў афіцыйных асоб з нагоды звароту пакуль няма.

Улетку звароты з-за незаконнага пазбаўлення волі вайскоўцаў адпраўлялі і члены прэзідэнцкай Рады па правах чалавека — тады ў падвалах і ямах Луганскай вобласці масава ўтрымлівалі адмоўшчыкаў-кантрактнікаў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5