«Праца над скульптурай пачалася ў канцы лістапада. Рабіў яе разам з братамі Іванам і Інакенціем. Гэта 12-ы сімвал года, які я зрабіў з гною. Так што ў калекцыі цяпер усе жывёлы з усходняга календара», — цытуе выданне скульптара.

Міхаіл Бапосаў таксама расказаў, што праца над кампазіцыяй далася яму нялёгка.

«Гной у мяне цяпер у дэфіцыце, бо ўласную гаспадарку перастаў весці па стане здароўя. Ды і сёлета снежань выдаўся цёплым. А каб скульптура добра змацавалася, патрэбныя добрыя маразы. Але мне вельмі моцна дапамаглі мае браты Іван і Інакенцій. Так што да вызначанай даты — да 28 снежня — мы паспелі», — адзначыў Бапосаў.

Народныя ўмельцы гэтым разам здолелі нават механізаваць выраб — заяц з гною можа біць лапкамі па барабане.

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0