Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Сушыць адзенне пасля пральнай машыны, калі на дварэ зіма, можа быць цяжка і стомна. Але калі запомніць некалькі правілаў, вы здолееце паскорыць гэты працэс, абяцае gazeta.pl.

Вось гэтыя правілы.

  • Уключайце пральную машыну на як мага больш інтэнсіўны рэжым, гэта паскорыць працэс сушкі. Але будзьце асцярожныя: не перастарайцеся і ў першую чаргу правярайце рэкамендацыі на этыкетках адзення.
  • Не перагружайце пральную машыну. Калі пакласці туды занадта шмат адзення, яно не будзе нармальна адціскацца.

Гэтыя два правілы вельмі дапамогуць вам у працэсе сушкі, але можна скарыстацца яшчэ адным хітрым прыёмам. Для яго вам спатрэбіцца толькі ручнік.

Пасля прання проста адкрыйце машыну і пакладзіце ў барабан вялікі сухі ручнік, пажадана махровы, бо ён добра ўбірае ваду. Потым запусціце ў машыне праграму адціскання на аптымальным рэжыме. Ручнік убярэ ў сябе лішнюю ваду, і адзенне высахне за імгненне. Калі адцісканне скончыцца, вам трэба будзе толькі выцягнуць адзенне з машыны і добра страсянуць яго.

Яшчэ адзін спосаб паскорыць сушку — павесіць адзенне ля радыятара, тым больш што гэта дапаможа і падтрымаць належны ўзровень вільготнасці. Але будзьце асцярожныя, каб ваша адзенне не дакраналася да самога радыятара, бо яно можа дэфармавацца.

Чытайце таксама:

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца 

Чаму дзяцей трэба займаць хатняй працай

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Клас
18
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4