Адзін з супрацоўнікаў «КСБ Віктары рэстараны» — так цяпер называецца былы «Макдональдс» — распавёў журналістцы «Зеркала», якая патэлефанавала ва ўстанову як кліентка, што пасля запуску ў продаж новых відаў бургераў сярод кліентаў праводзілася апытанне. І ўжо, маўляў, па яго выніках было прынята рашэнне змяніць назву. 

«Праводзілі апытанне сярод нашых наведвальнікаў, удакладнялі, што падабаецца і не падабаецца ў існуючых сандвічах.

Па апытаннях гасцей было прынята рашэнне ў адным сандвічы прыбраць свежую цыбулю і ў кожны дадаць па чатыры лустачкі марынаваных агуркоў. А паколькі рэцэптура змянілася, змяніліся і назвы.

Сталі называцца «Родны» і «Беларускі», — адказалі ў рэстаране.

На пытанне, ці не могуць яны вярнуць ранейшыя назвы, якія гучаць прыгожа і гістарычна, супрацоўніца рэстарана адказала:

«Родны» і «Беларускі» — таксама гістарычныя назвы. А сандвічы і цяпер выглядаюць гэтак жа».

Чытайце таксама:

«Панскі» і «Шляхецкі» бургеры ў былых «Макдональдсах» пратрымаліся толькі тры дні

У былым «Макдональдсе» з'явіліся панскі і шляхецкі бургеры

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2