Вествуд набыла вядомасць у 1970-х гадах, яна была адной са стваральніц панк-эстэтыкі. Яе прыяцелем быў Малькальм Макларэн — менеджар самага вядомага панк-гурта Sex Pistols, музыкі якога з'яўляліся перад камерамі ў вопратцы аўтарства Вествуд.

Да таго, як заняцца модай, Віўен працавала настаўніцай пачатковых класаў, а пасля разам з Макларэнам адкрыла краму адзення на Кінгс-Роўд у лонданскім раёне Чэлсі пад назвай Let It Rock. Затым буцік стаў называцца Sex, а ў канцы 1975 года Макларэн стаў менеджарам Sex Pistols.

Пазней Вествуд здолела стварыць глабальны брэнд, які выпускае дарагую вопратку. Яна лічыцца адным з найбольш уплывовых мадэльераў ХХ стагоддзя.

Акрамя таго, Віўен Вествуд была вядомая як грамадская актывістка, часта рабіла палітычныя заявы і прымала ўдзел у дэманстрацыях, у тым ліку ў абарону Джуліяна Асанжа ці супраць забруджвання атмасферы.

У 2006 годзе атрымала ад каралевы Лізаветы II рыцарскі тытул дамы за ўнёсак у развіццё моды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
1