Фота: AP Photo / Patrick Semansky

Фота: AP Photo / Patrick Semansky

Згодна з законам, прыкладна 45 млрд даляраў будуць выдзеленыя на дапамогу Украіне і краінам NATO. Гэта больш, чым запытвала адміністрацыя Байдэна. Аб'ёмы ўласна ваеннай дапамогі Кіеву, згодна з бюджэтам, захаваюцца прыкладна на ўзроўні 2022 года.

На абаронныя выдаткі ЗША выдзяляе 858 млрд даляраў, што на 10% больш, чым у бягучым годзе, і на $45 млрд перавышае суму, якую запытваў Байдэн.

З гэтых сродкаў амаль 140 млрд даляраў будуць выдзелены на перспектыўныя даследаванні і распрацоўкі ў ваеннай сферы — па словах прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі, гэта беспрэцэдэнтная сума. Як паведамляе Financial Times, яна пойдзе на доследна-канструктарскія праекты ў сферы ўзбраенняў, такія, як, напрыклад, гіпергукавыя ракеты.

Сярод іншага, таксама плануецца пабудова 11 новых баявых караблёў і аднаўленне баяздольнасці 19 шматмэтавых ударных знішчальнікаў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1