Ігар Аўдзееў — слынны беларускі кіназнаўца і падзвіжнік беларускага кіно. Аўтар навуковай канцэпцыі стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно, шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускага кінематографа. Суаўтар каталога-даведніка «Усе беларускія фільмы». Стваральнік унікальнай калекцыі плакатаў да беларускіх фільмаў, калекцыі беларускай анімацыі.

Музей гісторыі беларускага кіно, які месціцца ў цэнтры горада па адрасе Свярдлова, 4, пад куратарствам Ігара Аўдзеева з’яўляўся пляцоўкай для прэм’ер і паказаў беларускага і сусветнага кіно, месцам сустрэч, выставачнай пляцоўкай. Аўдзееў кіраваў ім 20 гадоў.

За мінулы год з Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей гісторыі беларускага кіно з'яўляецца яго філіялам) было звольнена больш за 50 супрацоўнікаў.

Таксама вядома пра масавыя звальненні з Нацыянальнага мастацкага музея.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
24