Фота: philharmonic.by

Фота: philharmonic.by

Алег Лясун працаваў дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі з 1999-га па 2011 год і з 2013 года па цяперашні час. У тэатры ён выступаў у якасці дырыжора-пастаноўшчыка многіх знакавых для яго балетаў, многія спектаклі ён ставіў у якасці музычнага кіраўніка ў тэатрах Расіі і Францыі. 

З 2010 года Алег Лясун з'яўляецца музычным асістэнтам фестывалю Tirolerfestspille Erl (Аўстрыя). У рэпертуары дырыжора — 23 оперы, у тым ліку «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнера, «Набука» Джузэпэ Вердзі, «Дон Жуан» Вольфганга Амадэя Моцарта, і 13 балетаў, у тым ліку «Страсці» («Рагнеда») Андрэя Мдзівані ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева.

Reform.by не выключае, што звальненне Алега Лесуна — далёка не адзінае ў Вялікім тэатры оперы і балета за апошні месяц 2022 года. У культурных установах да пачатку года адбыліся «чысткі» ўсіх «нядобранадзейных» супрацоўнікаў, якія выказалі сваю пазіцыю ў 2020-м.

З 2020 года гэта ўжо чацвёртае звальненне дырыжора з Опернага тэатра. Раней калектыў былі вымушаныя пакінуць Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Андрэй Галанаў і Іван Касцяхін. Усе звальненні былі звязаныя з іх грамадзянскай пазіцыяй.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
22