Мытныя стаўкі на экспарт сырой нафты, мазуту, бітуму, вазеліну, парафіну і адпрацаваныя нафтапрадукты знізіліся з 43,3 даляра да 16,7 даляра за тону, на прастагонны бензін — з 23,8 даляра да 9,1 даляра за тону, на таварныя бензіны, дызпаліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя алеі — з 12,9 даляра да 5 даляраў за тону.

У канцы 2021-га, перад самым Новым годам, урад таксама рэзка зменшыў экспартныя пошліны на нафту. Да прыкладу, стаўкі на вываз сырой нафты, мазуту, вазеліну, парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў і бітуму зменшыліся тады з 77,5 даляра да 46,7 за адну тону. І цягам 2022 года яны ў асноўным змяншаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1