Яна стала не толькі першым пакараным трансгендарам, але і першай прыгаворанай да пакарання ў гэтым годзе.

Маклоклін была прызнаная вінаватай у забойстве сяброўкі ў 2003 годзе ў Сэнт-Луісе. Тады, яшчэ будучы мужчынам, яна згвалтавала і зарэзала былую партнёрку Беверлі Гюнтэр.

Прысяжныя прызналі яе віну, але не змаглі ўзгадніць меру пакарання, таму смяротны прысуд вынес суддзя.

(У большасці штатаў ЗША са смяротным пакараннем патрабуецца, каб прысяжныя аднагалосна прагаласавалі за вынясенне смяротнага пакарання, але ў Місуры гэтага правіла няма).

Рашэнне суддзі выклікала спрэчкі ў ЗША. Адвакаты Маклоклін настойвалі на замене смяротнага пакарання пажыццёвым турэмным зняволеннем, спасылаючыся на тое, што смяротны прысуд быў вынесены суддзёй і не адлюстроўваў меркавання прысяжных.

Адвакаты спасылаліся на цяжкае дзяцінства асуджанай (у дзяцінстве яе катаваў бацька электрашокерам і дубінкай) і на яе псіхічны разлад. Супраць пакарання Маклоклін выступілі таксама два кангрэсмены.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1