У Мінску снег з дажджом чакаюцца пасля поўначы, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е». Раніцай магчымы моцны снег.

За атмасферным фронтам прыйдзе і пахаладанне.

Самая халодная ноч будзе з 6 на 7 студзеня. Чакаецца -25° на поўначы і ўсходзе Беларусі. У Мінску можа быць -20°. На паўднёвым захадзе будзе цёпла -5..-10°.

Аднак маразы толькі на пару дзён. Ужо 9 студзеня з паўднёвага захаду пачне рухацца цяпло, паступова выцясняючы холад на ўсход.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
3