Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

За лістапад з беларускіх IT-кампаній звольнілася 1932 чалавекі. Гэта крыху менш, чым у кастрычніку (на 2,5%), і другі месяц запар звольненых менш за 2 тысячы чалавек.

Але ў параўнанні з лістападам мінулага года колькасць звольненых вырасла на 42%, у той час як у кастрычніку адносна кастрычніка мінулага года розніца была меншая — плюс 34,5%.

У той жа час наём на працы ў IT-сферы ў лістападзе аказаўся мінімальным за шэсць месяцаў (чэрвень—лістапад). Кампаніі працаўладкавалі за гэты месяц усяго 853 новых спецыялістаў, і гэта ў два разы менш, чым у лістападзе мінулага года, і на 8% менш, чым у кастрычніку гэтага года.

Сумарна за 11 месяцаў гэтага года ў ІТ-кампаніі ўладкавалася каля 12 тысяч новых супрацоўнікаў — на 34% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Звольнілася ж за студзень—лістапад больш за 27 тысяч спецыялістаў — на 75% больш, чым за такі ж перыяд 2021 года.

Такім чынам, агульныя страты IT-сектара за студзень-лістапад 2022 года — больш за 15 тысяч спецыялістаў.

Клас
18
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0