Прычынай правалу смеццявоза было тое, што асфальт на дарожцы аказаўся падмытым. Шукаючы, што да гэтага спрычынілася, выявілі, што працякае труба ў падвале суседняга будынка. А калі ліквідавалі ўжо гэтую праблему, камунальнікі знайшлі парэшткі чалавека.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, смерць гэтага чалавека ніяк не была звязаная з падтапленнем. Мужчына памёр ужо некаторы час таму, задоўга да выпадку са смеццявозам. А не знайшлі труп раней таму, што жыхары практычна не карыстаюцца падвалам, — ніхто без асаблівай патрэбы туды не ходзіць.

Таму труп, як і працёк трубы, ніхто і не выявіў ні тыдзень, ні месяц таму. Смерць чалавека, як паказала экспертыза, крымінальнага характару не мела. А лёсам ягоным ніхто не цікавіўся, бо ён быў бяздомным.

Клас
4
Панылы сорам
23
Ха-ха
1
Ого
28
Сумна
94
Абуральна
7