Так, з 2024 года мінімальны памер бальнічных будзе разлічвацца з памеру мінімальнай зарплаты. Цяпер ён прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і складае 50% ад гэтага паказчыка (на сёння гэта 169,92 рубля).

Таксама чыноўнікі павялічаць памер бальнічных для тых, хто працуе больш за 10 гадоў.

Для грамадзян, якія маюць стаж працы з выплатай узносаў у бюджэт фонду 10 гадоў і больш, бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100% страчанага заробку. Для работнікаў са стажам менш за 10 гадоў бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 80% страчанага заробку. Цяпер дапамога па часовай непрацаздольнасці першыя 12 дзён пакрывае 80% страчанага заробку, астатнія дні хваробы — 100%.

Для працуючых грамадзян, якія маюць права на дапамогу з першага дня ў памеры кампенсацыі 100% страчанага заробку (дапамога па догляду дзіцяці, па цяжарнасці і родах і г. д.), падыходы не змяніліся.

Яшчэ адна змена — павелічэнне памеру сярэднядзённага заробку для разліку бальнічных. У разлік будуць уключаць усе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду на сацстрахаванне па ўсіх працадаўцах (у тым ліку былых) у разліковым перыядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1