Ва Украіну вярнуліся таксама 50 чалавек — 33 афіцэры і 17 шарагоўцаў і сяржантаў з УСУ, тэрабароны і іншых падраздзяленняў, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Сярод тых, хто вярнуліся, — палонныя з Чарнобыльскай АЭС, абаронцы Марыупаля, а таксама байцы з-пад Бахмута, з Кіеўскай, Чарнігаўскай, Херсонскай абласцей і з іншых рэгіёнаў, дзе ішлі баі.

«Гэта не апошні абмен. Наша задача — вярнуць усіх нашых людзей, і мы яе выканаем», — напісаў Андрэй Ярмак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?