«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан «Руслапас» Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі», — паведаміў Дзянісаў.

Паводле яго, у 1999 годзе Руслан рабіў для гурта «Кальян» вокладку да альбома «Б.Н.».

Таксама Руслан рабіў лога для гурта WAKE UP і фота для гурта «Раса летуценнікаў».

Руслану Карчаулі было 50 гадоў. Калі дакладна ён трапіў за краты, невядома. Апошні пост Руслана ў інстаграме быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. А памёр ён 5 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
111
Абуральна
46