«Мы абмежавалі колькасць тавараў прамысловай вытворчасці. Акрамя таго, усё, што выбірае вучань у буфеце, цяпер павінна мець надпіс «для дзіцячага» або «для школьнага» харчавання», — распавяла чыноўніца.
Таксама ў буфеце пасля новага года з'явіліся печыва і саломка з паніжаным утрыманнем цукру. Затое ў іх больш кальцыю і вітамінаў. Рэцэптуру гэтых прадуктаў распрацоўвалі сумесна з Акадэміяй навук.
Яшчэ дзецям цяпер у школах, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце, прапануюць выпечку ўласнай вытворчасці на сметанковым масле, з меншай колькасцю цукру. Больш школьнікам будуць прапаноўваць ёгуртаў, тваражкоў, малочных кактэйляў, фруктовых пюрэ і сокаў. У асартыменце будуць кукурузныя палачкі, хлябцы, фруктова-ягадныя цукеркі.
А вось шакалад, зефір і мармелад пакуль з асартыменту школьных буфетаў прыбралі.
Чытайце таксама:
У школах запускаюць эксперымент па харчаванні
У Гродне і Віцебску вучням у школах арганізуюць «шведскі стол»
Галоўчанку не падабаецца школьнае харчаванне: «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы»





