«Калі мы вызваляем тэрыторыю Луганскай, Данецкай або Запарожскай вобласці, то Крым пераходзіць пад татальны агнявы кантроль Украіны. Я не зусім разумею, што будуць рабіць там расіяне. Яны ж будуць разумець, што трэба бегчы», — сказаў Падаляк.

«Бо Расія ўжо гатовая бегчы. Проста яны яшчэ не выйшлі са стану алкагольнага ап'янення татальнага. Потым яны выйдуць, паглядзяць па баках і зразумеюць: ці ты ўцякаеш, ці ты паміраеш», — дадаў ён.

«Не трэба, каб нашы дзеці, якія сёння сядзяць у бамбасховішчы, праз 3—5 гадоў заплацілі яшчэ адну цану. Каб яны потым паміралі за права дзяржавы існаваць. Таму мы сёння падпісалі такі «кантракт» — ці мы сёння даходзім да канца, і тады нашы дзеці жывуць у крутой краіне, ці мы павінны шукаць сабе іншае месца ў жыцці, таму што тады Украіны не будзе», — сказаў Падаляк.

Клас
111
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3