Яны «заплацяць за здзейсненыя злачынствы», паабяцаў губернатар. Самога Роча на 90 дзён адхілілі ад пасады рашэннем Вярхоўнага суда за «бяздзейнасць і патуранне». Кіраўнік дзяржавы Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што ўсе ўдзельнікі беспарадкаў «высвятляюцца і будуць пакараныя».

Калі пачаліся беспарадкі, да Сілва не было ў сталіцы, ён ездзіў у штат Сан-Паўлу, дзе інспектаваў наступствы паводак у муніцыпалітэце Араракуара.

Прэзідэнт увёў у Бразіліа рэжым надзвычайнага становішча, які будзе дзейнічаць да канца студзеня.

У пратэстах у асноўным удзельнічалі прыхільнікі Балсанару, які праводзіў палітыку вельмі правага кірунку. Яны адмовіліся прызнаць яго нядаўнюю паразу на выбарах (Балсанару атрымаў 49,2% галасоў выбаршчыкаў, а Лула да Сілва — 50,8%). Міністр юстыцыі краіны Флавіа Дзіна назваў дзеянні нападнікаў «тэрарызмам» і абвінаваціў іх у спробе зладзіць дзяржаўны пераварот.

Тое, што адбываецца, асудзіў і Балсанару, заявіўшы, што «рабаванні і пранікненні ў грамадскія будынкі парушаюць устаноўлены парадак». Экс-прэзідэнт пакінуў краіну ў канцы снежня, за два дні да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Цяпер ён знаходзіцца ў амерыканскім штаце Фларыда, у Арланда.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
5