Па словах суразмоўцаў выдання «Ведомості», базу, у якую ўключаюць расіян, якія не знаходзяцца ў «Адзінай Расіі», але, як лічыцца, падтрымліваюць яе, «моцна пачысцілі».

З 25 мільёнаў чалавек у базе ў нейкі момант цяпер толькі 9 мільёнаў, пасля чаго дадалі яшчэ 4 мільёны, гэта значыць зараз да прыхільнікаў «Адзінай Расіі» партыя адносіць 13 мільёнаў чалавек, распавяла крыніца выдання. 

Паводле яе слоў, для чысткі базы выкарыстоўваўся штучны інтэлект і спецыяльныя алгарытмы, якія праводзілі праверку сацсетак прыхільнікаў — у асноўным у «Аднакласніках» і ва «УКантакце».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?