Саўмін накіраваў на разгляд у парламент законапраект «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання». Адна з прапанаваных зменаў — выплачваць пенсіі праз банкі.

Але для некаторых беларусаў хочуць пакінуць магчымасць атрымліваць пенсіі на выбар праз банкі, пошту ці арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Сярод іх — мінчане і жыхары абласных і раённых цэнтраў ва ўзросце ад 70 гадоў і старэйшыя, а таксама тыя, хто старэйшы за 65 гадоў і пражывае ў іншых населеных пунктах. Таксама такую магчымасць хочуць пакінуць за людзьмі з інваліднасцю I і II групы.

Цяпер беларусы могуць на свой выбар атрымліваць пенсіі праз пошту, банкі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца дастаўкай гэтых выплат. Такая магчымасць замацаваная ў заканадаўстве аб пенсіённым забеспячэнні.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8