Аляксей Рамановіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Аляксей Рамановіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Завуць хлопцаў Аляксей Рамановіч і Андрэй Янук. 

«Яны жылі разам у адным інтэрнаце, у розных пакоях на адным паверсе. Арыштавалі іх, наколькі ведаем, на вуліцы. Адзін з іх непаўналетні. Таксама невядома, ці быў нейкі вобшук у іх у пакоях у інтэрнаце», — расказалі у «Вольным прафсаюзе БДУ».

Магчыма, сілавікі маніторылі сацсеткі студэнтаў і прыйшлі з-за некаторых допісаў.

Пасля затрымання студэнтаў на гістфаку БДУ адміністрацыя зладзіла сход у інтэрнаце № 1, на якім прысутнічалі студэнты факультэта і супрацоўнікі Следчага камітэта. 

«Пра што СК казаў? Пра парнаграфію, наркотыкі, экстрэмізм. Пасыл супрацоўнікаў СК быў у тым, што гэтых студэнтаў узялі за распаўсюджванне ці быццам бы захоўванне парнаграфіі. Яны хацелі стварыць уражанне, што людзі затрыманыя не па палітычных матывах, а за тое, што яны парушылі нейкія маральныя нормы», — расказваюць. 

Адміністрацыя гістфака БДУ пасля давяла да студэнтаў, каб яны пачысцілі тэлефоны і сацсеткі. 

Сёння ў затрыманых хлопцаў павінен адбыцца суд па адміністрацыйным артыкуле. 

Таксама стала вядома, што сёння на экзамене сілавікі затрымалі яшчэ аднаго студэнта гістфака БДУ, але пасля адпусцілі. 

Пра затрыманне студэнта Аляксея паведаміў таксама тэлеграм-канал сілавікоў. Паводле іх, на той момант 15-гадовы хлопец, у жніўні 2020-га нібыта «заклікаў да беспарадкаў», а таксама нібыта ўдзельнічаў з сябрамі ў забастоўцы ў лідскай гімназіі, фота якой публікаваліся ў тэлеграм-каналах.

Чытайце таксама:

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Выйшаў на волю Сяргей Чыгрын

Выйшаў на свабоду палітзняволены Дзяніс Краўчук

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
74