На тэрыторыі, узятай пад ахову, забараняецца сячы дрэвы, пасвіць жывёлу, весці меліярацыйныя работы, шукаць і распрацоўваць радовішчы карысных выкапняў.
Чорны бусел, у адрозненне ад усюдыіснага белага,— птушка рэдкая. Ён сцеражэцца людзей і выбірае для гнездавання цяжкадаступныя месцы, якіх з-за дзейнасці чалавека чым далей, тым робіцца ўсё менш. У 1981 годзе чорны бусел быў унесены ў беларускую Чырвоную кнігу.
На тэрыторыі Брэсцкай вобласці цяпер гняздуецца каля 344 пар чорнага бусла.





