«З 1 студзеня 2023 года праграма лаяльнасці ТДА «Віталюр» спыніла сваё дзеянне. Кэшбэк, які налічаны за пакупкі, зробленыя ў снежні 2022 года, даступны да выкарыстання да 22 студзеня», — гаворыцца ў паведамленні.

На ранейшых умовах працягваюць дзейнічаць:

— сацыяльная праграма «Добрыя 10%»;

— «Дзень кліента»;

— акцыя «з картай «Віталюр» танней».

У снежні стала вядома, што кампанія «Віталюр» мае намер перадаць у арэнду ўсе свае гандлёвыя аб'екты сетцы «Санта Рытэйл». Кампанія зазнала апошнім часам вялікія цяжкасці.

Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
3