VK Group збіраецца звольніць усіх супрацоўнікаў, якія выехалі, калі тыя не вернуцца на радзіму. Пра гэта «Можам объяснить» паведаміла інфармаваная крыніца, знаёмая з сітуацыяй у кампаніі. Іншы суразмоўца ў менеджменце VK пацвердзіў, што кіраўнікам аддзелаў загадалі вярнуць дыстанцыйных супрацоўнікаў у Расію, патлумачыўшы гэта пытаннямі бяспекі сервераў і жаданнем не дапускаць уцечак у кампаніі.

Першы суразмоўца «МО» ўдакладніў, што супрацоўнікам, якія хочуць застацца, параілі загадзя шукаць новую працу. Па яго словах, афіцыйна аб'явіць аб такім рашэнні кампанія збіраецца да канца гэтага квартала.

Падставай для звальнення можа стаць «закон Клішаса», па якім забараняецца аддаленая праца супрацоўнікам некаторых сфер, у тым ліку IT. На думку суразмоўцы «МО», рэальнай прычынай для такога рашэння кампаніі можа стаць падрыхтоўка да новай хвалі мабілізацыі. У выпадку, калі «пачнуць хапаць» родных праграмістаў, якія пакінулі РФ, зваротнай рэакцыяй можа стаць наўмысны сабатаж працы, кажа айцішнік. Звальненні ж дапамогуць пазбавіць кампаніі ад такіх «рызыкоўных» людзей.

Звальненні ў VK могуць стаць толькі першай часткай масавага ачышчэння дзяржаўных або калядзяржаўных IT-кампаній ад з'ехаўшых. Раней пісалася пра аналагічныя забароны на дыстанцыйную працу ў ВТБ, «Адкрыцці», «Сбербанку», «Мегафоне» і «Білайне». Супрацоўнікам большасці гэтых кампаній не пагражалі звальненнем, але настойліва прасілі вярнуцца на радзіму.

У VK Group працуе больш за 10 тысяч чалавек. У холдынг уваходзіць аднайменная сацыяльная сетка, а таксама «Аднакласнікі», Mail.ru і іншыя актывы. Кіруе кампаніяй Уладзімір Кірыенка, сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Кірыенкі. Кантралюецца VK Group праз даччыныя структуры «СОГАЗ» сябра Пуціна Юрыя Кавальчука.

У снежні кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў заявіў, што ўсяго з Расіі выехала блізу 100 тысяч супрацоўнікаў, гэта прыкладна 10% ад агульнай колькасці работнікаў IT-сферы. Па словах Шадаева, недзе 80% тых, хто з'ехаў, працягваюць працаваць на расійскія кампаніі.

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2