«Не будзем забывацца пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву.
А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні, у малітве за гэтую дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі. Запрашаю вас духоўна далучыцца да маёй малітвы»,— сказаў Папа Францішак.
Пасля гэтага ён падышоў да копіі іконы Маці Божай Жыровіцкай, якую беларускія грэка-каталікі ўшаноўваюць як Валадарку беларускага народа. Гэты абраз — першая каранаваная папскімі каронамі ікона Багародзіцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі — дарагі таксама ўкраінскім вернікам. Яго копія ў выглядзе фрэскі змешчана ў рымскім касцёле святога Сяргея і Вакха, катэдральным саборы Апостальскага экзархату для ўкраінскіх грэка-каталікоў у Італіі.
Чытайце таксама:
Папа Рымскі Францішак лічыць, што падзеі ва Украіне з'яўляюцца «сусветнай вайной»
Папа Францішак: Дапамагаць Украіне зброяй — маральна прымальна





