Хто такая Воля Дземка

Воля Дземка вырасла ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці: навучальны год з гурткамі, мастацкай і музычнай школай, лета — у вёсцы ў бабулі на Палессі.

У 17 гадоў дзяўчына выпадкова трапіла ў Чырвоны касцёл на канцэрт культавага фолк-гурта «Гуда». Гэты выпадак змяніў яе жыццё — Воля закахалася ў беларускі фальклор.

Пасля эміграцыі ў ЗША Воля вывучылася на прадзюсарку, а ў якасці навучальнага задання зрабіла фільм пра беларускі фальклор для англамоўнага гледача. Сцэнар фільма «Песні старой Еўропы» адразу пісаўся па-ангельску. Грошы на здымкі дзяўчына збірала з дапамогай краўдфандынгу, а яшчэ ўзяла крэдыт — і проста выплочвала яго са сваіх зберажэнняў.

І самы прыгожы твор Волі — цудоўныя каталогі беларускіх строяў.

Першую кашулю дзяўчына знайшла на eBay, яшчэ адну — на барахолцы, потым спадніцу, затым фартух — за дзесяць гадоў Воля сабрала больш за 80 адзінак адзення. Пасля выхаду каталогаў (іх, дарэчы, можна купіць і ў Мінску) наша гераіня часта атрымлівае паведамленні пра тое, што хтосьці знайшоў убор сваёй бабулі і зараз яго беражліва захоўвае. Яна прызнаецца, што такі фідбэк яе вельмі падтрымлівае і натхняе.

Што здарылася з Воляй?

Вось што распавялі CityDog.io сябры Волі: «Тры гады таму Волі быў пастаўлены дыягназ вельмі рэдкага імуннага захворвання. Хвароба не адступае, рэмісія не прыйшла, а стан пагаршаецца. Ёсць працэдуры, якія не пакрываюцца страхоўкай. На гэта і быў арганізаваны збор.

Просім вас падтрымаць нашу сапраўдную самаадданую беларусачку, якая заўсёды спяшаецца дапамагчы іншым і робіць усё для дапамогі беларускім пратэстоўцам са сферы культуры, дапамагае ўкраінскай суполцы і ўвесь час падтрымлівае ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу, магчымымі ёй спосабамі».

Як дапамагчы Волі?

Збор у падтрымку Волі быў арганізаваны яшчэ ў траўні мінулага года. Цяпер дзяўчына праходзіць хіміятэрапію, і дапамога актуальная як ніколі.

На сёння да канца збору не хапае каля 3 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

«Людзі ў эміграцыі». Як бы называліся беларускія кнігі, калі б іх напісалі цяпер

«Беларусы — это русские со знаком качества» і «Беларусь — часть «русского мира»». Хто прыдумаў такую лухту і бздуру?

Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

«Неглюбскую кашулю выкупіла на eBay». Паглядзіце, якую неверагодную калекцыю народных строяў сабрала беларуска ў Сіэтле

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
22
Абуральна
1