Раней Аляксандр Бас займаў пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.
Гэтаму генералу 51 год, ён паходзіць з Хотамля Столінскага раёна. Адукацыю атрымаў у Чалябінскім вышэйшым танкавым камандным вучылішчы, якое скончыў у 1992 годзе, а ў 2002-м атрымаў дыплом і пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі.
Ранейшы начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі, генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч, быў звольнены 21 снежня 2021 года з вайсковай службы ў запас па ўзросце.





