Аляксей Лімонаў — беларускі графічны дызайнер і ілюстратар. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Графічны дызайн». Шматразовы ўладальнік узнагарод міжнародных конкурсаў ЗША і Еўропы. Аўтар абноўленага лагатыпа Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а таксама іх праекта з арт-маскамі.

Яшчэ летась Лімонаў атрымаў прэмію World Brand Design Society Awards (Лондан), якой адзначаюць у тым ліку ўдалыя распрацоўкі ў камерцыйным дызайне па ўсім свеце. Тады ён атрымаў два «срэбры» за ўпакоўку праекта MoDo Alice ад кампаніі MODUM і за праект упаковак Art Sponges.

А па выніках 2022 года праект Аляксея атрымаў адразу два «золаты» ў намінацыях «Дызайн упаковак» і «Фірмовы стыль» за праект упакоўкі для брэнда EazzyPizzy (крэатыўным дырэктарам працы выступіў Яўген Высата).

«EazzyPizzy — гэта дастаўка страў і напояў ад сеткі кавярань «Шакаладніца», — расказвае дызайнер. — Галоўная іх фішка — мікс смакавых спалучэнняў. У фірмовым узоры можна ўбачыць кавалачак піцы з апельсінам, шарыкі марожанага з таматам, плаўлены сыр і салодкі крэм, трускалку і салямі».

Чытайце таксама:

«З кім там жыць? З ябацькамі?» Вось што кажуць беларусы, якія з'ехалі, на прапанову ўладаў пакаяцца і вярнуцца

Кватэраздымка: вось які інстаграмны інтэр'ер зрабіў Мінскі дызайнер для маладой айцішніцы

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2