1. Я знайшоў у садзе ямку,
Ў ямцы той ляжала яйка.
Хто б там мог яго згубіць?
Дыназаўры, можа быць?
Тут праходзіў, пэўна, яшчар,
Кошык яек нёс у пашчы.
Наш язмін панюхаць стаў —
Яйка ўпала ля куста.
Яшчар, дзе Вас дашукацца?
Можа, у яшчаркі спытацца?..

2. Неяк ярам крочыў як,
Еў ён яблык і бурак.
І якісьці іншы як
З ім пачаў размову так:
— Як вы, як?
— Як я? Як як!
Як яшчэ быць можа як?
Калі быў бы я не як,
Быў бы, можа, сяк і так,
Але як я, як-ніяк,
Як не можа быць хоць-як!
— Ну а як сям’я, сваяк? —
Запытаўся зноўку як.
— Як і я, там кожны — як,
Так адказваў яму як.
Доўга-доўга як і як
Размаўлялі неяк так.
І адзін быў як як як,
І другі быў як як як.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1