Абвінавачваных 18, сярод іх ёсць былыя супрацоўнікі органаў, напрыклад, інструктар АМАПа Эдуард Пястрак. У спісе абвінавачваных, арыштаваных завочна, ёсць і іншая займальная фігура — Ігар Чамякін. 

Чытайце: Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Інтэрнэт ведае яго як былога байца ММА. Але насамрэч Чамякін — былы афіцэр спецатрада МУС «Алмаз», на момант звальнення з яго служыў у званні капітана. 

Цікава, што Чамякін мае персанальную старонку на сайце «Беларускага народнага трыбунала» як асоба, якая ўдзельнічала ў падаўленні жнівеньскіх пратэстаў. 

Старое, курсанцкае фота Чамякіна

Старое, курсанцкае фота Чамякіна

Яму прыпісваецца ўдзел у жорсткім разгоне пратэстоўцаў на скрыжаванні Пушкіна і Прытыцкага (ст. м. Пушкінская). Тады вялікая група ўзброеных асоб у поўнай амуніцыі выйшла з базы «Алмаза» ў раёне вуліцы Кальварыйскай і пайшла ў бок «Пушкінскай», паралельна страляючы ва ўпор у мірных грамадзян. 

Як вядома «Нашай Ніве», Чамякін сапраўды ўдзельнічаў у жнівеньскіх разгонах і затрыманнях у складзе «Алмаза». Але далей яго лёс павярнуўся ў іншы бок. 

Прынцыповае рашэнне сысці са службы, па нашай інфармацыі, Чамякін прыняў пасля атрымання загаду затрымаць Калеснікаву ў складзе групы «Алмаза» — яна была выкрадзеная на вуліцы ў Мінску ў верасні 2020-га. 

Маўляў, ваяваць сіламі спецыяльнага падраздзялення супраць адной жанчыны — апошняя кропля для афіцэра. Ён адмовіўся ад выканання задання і напісаў рапарт на звальненне. У выніку яго адхілілі ад выканання гэтак званых «задач» і праз некалькі месяцаў звольнілі. 

Чым потым займаўся Чамякін, мы не ведаем.

Што канкрэтна ставяць у віну былому алмазаўцу спецслужбы Лукашэнкі, пакуль дакладна невядома, а сам Чамякін з прэсай не размаўляе, таму мы пакуль прытрымаем інфармацыю пра тое, якія менавіта геройскія ўчынкі прыпісваюць яму калегі. 

Меркавана, што з пачаткам уварвання Расіі ва Украіну спецназавец праявіў сябе ў абароне Украіны і працягвае кашмарыць расіян у складзе аднаго са спецпадраздзяленняў. 

Клас
201
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
34
Сумна
7
Абуральна
15