Па ўсёй краіне за студзень—кастрычнік 2022 года сярэдняя рэнтабельнасць продажаў сярод буйных арганізацый склала 8,9% (гэта больш, чым было ў той жа перыяд мінулага года — 8,2%).

Сярэдняя рэнтабельнасць па Мінску за 10 месяцаў склала 8,7%. У параўнанні з 2021 годам яна знізілася на 0,1 п.п., палічылі Banki24.

Па абласцях набор прадпрыемстваў адрозніваецца, таму розныя і ўзроўні рэнтабельнасці:

  • Брэстчына — 9,4% (лідары вобласці па рэнтабельнасці — Жабінкаўскі (18,3%), Камянецкі (18,2%) і Бярозаўскі (15,0%) раёны);

  • Віцебшчына — 4,9% (лідары — Пастаўскі (14,8%), Віцебскі (12,8%) і Верхнядзвінскі (12,0%) раёны);

  • Гомельшчына — 6,7% (лідары — Жыткавіцкі (15,8%), Добрушскі (14,4%) і Рагачоўскі (12,5%) раёны);

  • Гродзеншчына — 10,5% (лідары — Астравецкі (19,6%), Гродзенскі (17,2%) і Дзятлаўскі (16,0%) раёны);

  • Магілёўшчына — 7,0% (лідары — Краснапольскі (15,2%), Быхаўскі (11,5%) і Асіповіцкі (10,6%) раёны);

  • Міншчына — 13,5% (лідары — Салігорскі (27,3%), Лагойскі (26,6%) і Нясвіжскі (18,6%) раёны). 
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0