Фота: «Вясна»
«Асабліва так было з інфармацыяй пра вайну. Калі ў лісце напісалі, а ты потым ходзіш па атрадзе і кажаш, якія ўкраінцы малайцы і выйграюць на вайне, або змаглі даць годны адпор рускім, то за такія навіны цябе адразу прыбяруць з жылой зоны», — расказаў ён у інтэрв'ю «Вясне».
Таксама беларускім вязням у калоніях па загадзе зверху паказваюць праграмы расійскіх прапагандыстаў і фільмы пра фашыстаў.





