Фота: belchemoil.by
«Не сакрэт, што ў пачатку сакавіка мы раптоўна страцілі 95% экспарту, які складаў 70% усёй выручкі, і засталіся са стратным унутраным рынкам. Рэч у тым, што на працягу пяці гадоў прадпрыемства не падымала цэны на ўгнаенні ўнутры краіны, бо ўдавалася перакрываць страты на айчынным рынку даходамі ад экспарту», — сказаў ён.
Па словах дырэктара, прадпрыемства знайшло выйсце з сітуацыі праз павышэнне цэн на беларускім рынку, а таксама «канцэнтравалі намаганні на пераарыентацыі экспарту суседняга рынку Украіны, які закрыўся, а гэта прыкладна 360-430 тысяч тон штогод». Альтэрнатыву знайшлі, як і звычайна ў цяперашняй беларускай сітуацыі, у пастаўцы большай колькасці ўгнаенняў на расійскі рынак, хоць раней «расійскі рынак нам быў не асабліва цікавы, паколькі там шмат сваіх моцных вытворцаў».
Чытайце таксама:
«Гомсельмаш» стаў прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу: у яго склад увайшоў «абаронны» завод





