Танкі Leopard. Фота: Wikimedia Commons
Адказваючы на пытанне, колькі танкаў Германія можа даць Украіне, Папергер расказаў, што ў ФРГ ёсць 22 баявыя бронемашыны Leopard 2, якія можна падрыхтаваць і адправіць ва Украіну.
«У нас засталося каля 88 машын Leopard 1. Але мы не можам адрамантаваць гэтыя танкі без замовы, бо выдаткі складаюць некалькі сотняў мільёнаў еўра», — заявіў кіраўнік Rheinmetall.
«Нават калі заўтра будзе прынята рашэнне пра тое, што мы можам адправіць нашы танкі Leopard у Кіеў, пастаўка працягнецца да пачатку наступнага года», — сказаў ён, патлумачыўшы, што для падрыхтоўкі да баявых дзеянняў танкі будзе неабходна цалкам разабраць і сабраць наноў.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія перадасць Украіне танкі Challenger 2
Польшча перадасць Украіне роту танкаў Leopard 2
Саюзнікі ўгаворваюць Нямеччыну дазволіць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну
Фінляндыя можа першай паставіць Украіне танкі Leopard 2





