Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Нягледзячы на тое, што праграма можа быць карыснай для таго, каб даведацца, як выглядае той ці іншы будынак або месца, яна можа раскрыць некаторыя даныя пра ваш дом, якія вы, магчыма, захочаце пакінуць у таямніцы.

У некаторых выпадках «таемныя прыхільнікі», пераследнікі, альбо злачынцы могуць выкарыстоўваць функцыю Street View на Google Maps для пошуку сляпых зон, камер ці непраглядных вокнаў, каб спланаваць свой шлях унутр вашага дома.

Функцыя Street View даволі простая, і яна дазваляе любому карыстальніку ўбачыць вуліцу ў лічбавым выглядзе, як калі б вы знаходзіліся на ёй фізічна.

Аднак існуе хітрасць, як зрабіць так, каб ваш дом не быў бачны ў Street View:

  1. Для гэтага зайдзіце на сайт Google Maps на сваім камп'ютары і ўвядзіце адрас свайго дома ў радок пошуку ў правым верхнім куце старонкі.
  2. Націсніце на фатаграфію вашага дома, калі яна з'явіцца, і націсніце «паведаміць аб праблеме» ў правым ніжнім куце.
  3. Затым вы можаце выкарыстоўваць мыш, каб абраць, якія часткі вашай маёмасці вы хочаце схаваць ад інтэрнэту.
  4. Вас папросяць трохі падрабязней пазначыць, што менавіта вы хочаце зрабіць размытым, на выпадак, калі малюнак заняты аўтамабілямі, людзьмі і іншымі аб'ектамі. Таксама вас папросяць пакінуць свой электронны адрас.

Аднак папярэджваем: як толькі вы нешта размыеце ў рэжыме прагляду вуліц, яно застанецца размытым назаўжды.

Чытайце яшчэ:

Мы адшукалі ў Telegram функцыю, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай 

Google Docs дадае мажлівасць прагляду недрукаваных сімвалаў — функцыю, якая павінна была ўжо даўно існаваць

Цяпер Google Voice будзе папярэджваць вас пра магчымыя спам-званкі

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2