Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Інгрэдыенты для глінтвейну могуць вар'іравацца ў залежнасці ад вашых густаў і наяўнасці іх дома. Каб згатаваць глінтвейн, вам спатрэбіцца:

  • 1 вялікі апельсін або лупіны апельсінаў, свежыя ці сухія
  • 3 лімоны або лупіны лімонаў, свежыя ці сухія
  • 12 бутонаў сушанай гваздзікі
  • 2 мандарыны, калі маеце
  • 2 бутэлькі чырвонага віна па 750 мілілітраў або паўтара ці два літры вінаграднага соку
  • 2 палачкі карыцы
  • 150 грамаў цукру (па жаданні)
  • брэндзі на смак (па жаданні)
  1. Акуратна ачысціце апельсіны і лімоны ад цэдры так, каб яна была дужа тонкая. Можаце скарыстацца прыладай для луплення гародніны. Адцісніце з садавіны сок і адстаўце яго ўбок.
  2. Уторкніце бутоны гваздзікі ў мандарыны.
  3. Наліце віно ці сок і 1,2 літра халоднай вады ў вялікую каструлю з тоўстым дном, дадайце цэдру і сок цытрусавых. Пакладзіце туды ж мандарыны з гваздзікай і карыцу. Давядзіце сумесь да кіпення, потым трохі зменшыце агонь, накрыйце каструлю і працягвайце варыць глінтвейн — можна менш, можна больш, да гадзіны. Падчас гатавання паступова дадавайце цукар, пакуль глінтвейн не стане дастаткова салодкі на ваш густ (магчыма, у вас застанецца лішні цукар).
  4. Працадзіце глінтвейн і падавайце яго гарачым у кубках.

Рэцэпт на выхадныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2