Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Але гэтым разам аўтары звяртаюць увагу на аспект, які, на іх думку, пры ўсёй сваёй важнасці застаўся ў цені.

Дакладныя і смяротныя ўдары HIMARS паказваюць, наколькі віртуозна ўкраінскія сілы навучыліся выкарыстоўваць мабільную сувязь праціўніка на сваю карысць, піша выданне.

Варта было толькі расійскім вайскоўцам прыехаць на месца і ўключыць мабільныя тэлефоны, як украінская разведка тут жа падабрала сігнал і перадала звесткі аб лакацыі расіян па ўсім ланцужку камандавання, цытуе Insider заключэнне Міністэрства абароны Расіі.

Мабільныя тэлефоны ў зоне ваенных дзеянняў могуць быць смяротна небяспечныя. З іх сігналаў можна счытаць практычна любую інфармацыю аж да пазіцыі войскаў і перамяшчэння праціўніка.

УСУ напоўніцу асвоілі гэтую вобласць вядзення вайны і ў шмат разоў пераўзыходзяць здольнасці расійскай арміі, якая дэманструе сваю нікуды не вартую кіберабарону, лічыць выданне.

Кіеў яшчэ ў самым пачатку вайны зразумеў, якія перавагі даюць арміі палепшаныя мабільныя тэхналогіі, і з першых дзён абнаўляе свае мабільныя дадаткі і пашырае магчымасці, кажа ў артыкуле былы выканаўчы дырэктар кампаніі Google Эрык Шміт.

Клас
74
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2