Фота: World Economic Forum
У форуме ўдзельнічаюць лідары 52 дзяржаў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. Беларускія дэлегацыі не запрашалі да ўдзелу ў Давоскім эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.
Цяпер дэлегацыю на форуме ўзначаліць Святлана Ціханоўская, якую запрасiлi выступiць на галоўнай сцэне.
19 студзеня ў рамках Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія на тэму беларускага бізнэсу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Упершыню ў гісторыі Давоса гэта дыскусія цалкам прысвечаная Беларусі. На ёй Святлана Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сіл па развіцці і падтрымцы прыватнага сектара Беларусі і будучых эканамічных рэформаў. Прадстаўнікі дэлегацыі ABBA выступяць з дакладамі аб стане беларускага бізнэсу за мяжой, абазначаць галоўныя праблемы і прапануюць шляхі іх вырашэння.
Для больш поўнага абмеркавання на форуме, ABBA просіць бізнэcoўцаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры вядзенні бізнэсу за мяжой, напісаць пра гэта на электронны адрас [email protected].
Усе звароты будуць прааналізаваны і найбольш частыя пытанні будуць вынесены на абмеркаванне з замежнымі партнёрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзелавых устаноў.