Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Валерыя — актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, экскурсаводка. Сярод іншага яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6