«Мінскім гарадскім судом разгледжана хадайніцтва Ціханоўскай С. Г. ад 11 студзеня 2023 года аб наданні магчымасці азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы. Па выніках разгляду ёй растлумачана, што рэалізаваць права, прадугледжанае арт. 285 КПК, і азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы магчыма ў памяшканні Мінскага гарадскога суда па адрасе: г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3, каб. 313 з 09:00 да 13:00, з 14:00 да 18:00 (панядзелак—пятніца)», гаворыцца ў паведамленні.

У аўторак пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усе абвінавачаныя на гэты момант знаходзяцца за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская расказала, як ёй прызначылі адваката

У Мінску пачынаецца завочны суд над Ціханоўскай, Латушкам і іншымі членамі Каардынацыйнай рады

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11