Мабілізаваныя. Ілюстрацыйнае фота

Мабілізаваныя. Ілюстрацыйнае фота

У прыватнасці, Шайгу абвясціў, што Расія адновіць Маскоўскую і Ленінградскую вайсковыя акругі, сфармуе новы армейскі корпус у Карэліі, сфармуе новыя самадастатковыя групоўкі войскаў на акупаванай тэрыторыі Украіны і 12 новых манеўраных дывізій.

Гэтыя і іншыя змены дэманструюць намер Расіі рэфармаваць расійскія Узброеныя сілы для вядзення буйнамаштабных канвенцыйных ваенных дзеянняў у цэлым, а не толькі для бягучай вайны супраць Украіны, мяркуе ISW.

Незразумела, ці змогуць расійскія Узброеныя сілы расці, як апісаў Шайгу, цягам трох гадоў. Намінальна Расія можа фармаваць новыя дывізіі, але застаецца няясным, ці зможа яна ўкамплектаваць іх да дактрынальнай колькасці ва ўмовах вайны.

Раней Шайгу ўжо рабіў заявы аб расійскіх вайсковых рэформах, якія так і не былі рэалізаваны, нагадвае ISW.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5