Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Мужа і жонку Гаро затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА № 1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, кіраўнік школы замежных моў Engllshpei Дзмітрый Гаро і ягоная жонка Наталля ў верасні 2020 года бралі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску. Знаходзіліся разам з іншымі мітынгоўцамі на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, не падпарадкоўваліся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ажыццяўлялі блакаванне руху транспартных сродкаў з дапамогай перакрыцця праезнай часткі, у выніку чаго была парушаная праца грамадскага транспарту.

Іх вылічылі па фотаздымках у інтэрнэце.

У судзе Дзмітрый прызнаў сваю віну, патлумачыў, што разам з жонкай, даведаўшыся з інтэрнэту пра мітынг, далучыўся да пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, якой-небудзь атрыбутыкі пратэснага характару пры сабе не меў, лозунгаў не выкрыкваў, у далоні не пляскаў.

Суд прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») тэрмінам на два гады.

Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20