Пасля 2010 года рознічны абарот на душу насельніцтва — а гэта паказчык таго, колькі людзі спажываюць і колькі трацяць — не вырас ні ў Расіі, ні ў Беларусі. Падзенне выразна відаць пасля 2014 года, калі Масква з захопам Крыма і Данбаса пачала рэалізацыю сваёй даўняй імперыялістычнай праграмы.

У Маскве пік найлепшага жыцця, калі судзіць па гэтым індыкатары, быў у 2013 годзе. Тады на аднаго масквіча прыходзілася 10,5 тысячы даляраў рознічнага тавараабароту. У 2020 годзе гэтая лічба ўпала роўна ў 2 разы — да 5,7 тысячы даляраў.

Розніца ў дабрабыце паміж Масквой і Смаленскай вобласцю выразна скарацілася. У 2013 года яна складала 6000 даляраў рознічнага тавараабароту на чалавека, а ў 2020-м — тры тысячы, узровень жыцця ў Маскве значна ўпаў.

Найлепшыя часы ў беларускім гандлі прыйшліся на 2013—2014 гады. У Мінску ў 2014 годзе рознічны тавараабарот на чалавека складаў 4700 даляраў, а ў 2020 годзе — толькі 3300. Гэтыя лічбы паказваюць, што эканамічныя праблемы Беларусі звязаныя з палітыкай Расіі і прывязкай беларускай эканомікі да расійскай.

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
4