У Маскве арыштавалі вайскоўца, які пакінуў фронт на Луганшчыне
У Маскве 235-ы гарнізонны вайсковы суд арыштаваў малодшага сяржанта Яўгена Краўчанку па абвінавачванні ў дэзерцірстве з зоны баявых дзеянняў на Луганшчыне, паведамляюць «РІА Новості». За гэта яму паводле расійскага заканадаўства пагражае да 15 гадоў зняволення.
Фота ілюстрацыйнае
Як раней пісаў «Коммерсант», расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу пасля таго, як Краўчанка і яшчэ сямёра вайскоўцаў самавольна пакінулі фронт і на таксі ды спадарожных машынах дабраліся да падмаскоўнага Падольска. Там яны ўсе з'явіліся ў мясцовы аддзел паліцыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ