Вахтанг Кікабідзэ заўсёды быў вялікім сябрам Украіны і любіў бываць там з канцэртамі. У 2013 годзе яму было нават прысвоена званне заслужанага артыста Украіны.

Не заставаўся Кікабідзэ ўбаку і тады, калі Украіна сутыкалася з пагрозамі. У лютым 2022 года ён выступіў з асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну, а ў жніўні мінулага года выдаткаваў увесь збор ад свайго юбілейнага канцэрта на дапамогу УСУ.

Улічваючы такую ролю Украіны ў яго жыцці, сям'я Кікабідзэ прыняла рашэнне, што ягоная труна будзе пакрытая двума сцягамі — грузінскім і ўкраінскім.

На пахаванні будзе прысутнічаць міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка, які зачытае заяву ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Кікабідзэ пахаваюць на Верыйскіх могілках у Тбілісі, побач з магілай маці. Такім было ягонае ўласнае жаданне.

Чытайце таксама:

Памёр акцёр Вахтанг Кікабідзэ

«Журналіст напісаў, што прыехалі рускія артысты. Нам было крыўдна вельмі». Апошняе інтэрв'ю Вахтанга Кікабідзэ

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
3