Да нядаўняга часу Прыстромаў у званні падпалкоўніка ўзначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Гомельцы памятаюць яго па ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту розных гадоў, падчас якіх ён каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў.
У 2021 годзе, пасля задушэння пратэстаў, Віталія Прыстромава ўзнагародзілі ганаровым званнем «Чалавек года» ў намінацыі «Служу Айчыне».
Паводле інфармацыі «Штодня», папярэднік Прыстромава Станіслаў Галкоўскі сышоў з «Гомельскіх ведамасцей» па ўласным жаданні.