Як паведамляе Catholic.by, пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разбітыя шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы груп вернікаў.

Таксама разбітыя вокны падвальных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.

Парафія звярнулася з заявай у міліцыю.

За апошнія некалькі год выпадкі вандалізму каталіцкіх храмаў значна пачасціліся, звяртае ўвагу «Хрысціянская візія». У красавіку 2021-га невядомыя праніклі ў касцёл у Новалукомлі і напісалі зняважлівыя словы на сценах прэзбітэрыя. Гэта быў адзіны выпадак, калі вінаватых знайшлі.

У маі 2021-га невядомыя пералезлі праз агароджу курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пашкодзілі дамафон, выбілі лабавую шыбу ў аўто, папераварочвалі кветкі і зламалі ліхтар.

У ліпені таго ж года быў абакрадзены касцёл св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. Тады невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы. У абодвух выпадках злачынцы так і не былі знойдзены.

Раней неафіцыйна паведамлялася, што перад пажарам у Чырвоным касцёле ў Мінску, пасля якога храм закрылі, невядомыя таксама разбілі шыбы. Пра ход расследавання пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
35