У Егіпце ўпершыню за апошняе стагоддзе знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых».

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Вярхоўнай рады старажытнасцей Егіпта Мастафа Вазіры ў Дзень егіпецкіх археолагаў, паведамляе Egypt Independent.

Скрутак знайшлі ў археалагічнай зоне Сакара — гэта першая знаходка поўнага папіруснага дакумента за апошняе стагоддзе.

Артэфакт рэстаўравалі ў лабараторыі Егіпецкага нацыянальнага музея, які знаходзіцца на плошчы Тахрыр у Каіры, і назвалі «папірусам Вазіры».

Вазіры сказаў, што папірус ужо пераклалі і пазней яго выставяць у Егіпецкім нацыянальным музеі. Пакуль знаходку не паказалі грамадскасці.

Адкрыццё 16-метровага папіруса можа праліць святло на вераванні старажытных егіпцян аб пераходзе ў замагільны свет.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
1